«Беларуская дыялекталогія» — вучэбная дысцыпліна, якая знаёміць з вынікамі даследавання дыялектнай мовы і раскрывае асноўныя заканамернасці яе функцыянавання, паказвае найважнейшыя асаблівасці беларускай дыялектнай мовы на ўсіх ўзроўнях моўнай сістэмы ў структурна-тэрытарыяльных разнавіднасцях, тлумачыць сувязь і агульныя рысы з сістэмай літаратурнай мовы, прадстаўляе сістэму навуковых паняццяў гэтай лінгвістычнай галіны і асноўныя дасягненні ў даследаванні народных гаворак.

Вучэбная праграма дысцыпліны «Беларуская дыялекталогія» дапаможа студэнтам сістэматызаваць набытыя веды пры вывучэнні іншых лінгвістычных дысцыплін, навучыць будучых настаўнікаў заўважаць, кваліфікаваць і выпраўляць памылкі вучняў, у тым ліку абумоўленыя ўплывам дыялектнага маўлення і праблемамі білінгвізму ў краіне.