Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:
- выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;
- развіць моўна-эстэтычны густ слухачоў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;
- пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;
- фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых слухачамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;
- выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
- Преподаватель: Томчик Дмитрий Сергеевич